Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2026

Тыдзень беларускай мовы

З 16 па 21 лютага ў ДУА "Моладаўская сярэдняя школа" праходзіў Тыдзень беларускай мовы. Пачаўся ён з урачыстага адкрыцця Тыдня:, былі аформлены інфармацыйны стэнд з выслоўямі пра родную мову і кніжная выстава "Моўныя скарбы нашай мовы". Мерапрыемства "Гучы, родная песня"-пазнаеміла вучняў школы з песеннай культурай нашай краіны, музычнымі творамі на словы беларускіх паэтаў. Вельмі цікава праходзіла інтэрактыўная гульня "Папацей, грамацей". Настаўнікі і вучні паўдзельнічалі ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую і наадварот, тлумачэнні значэння слоў. Усе ўдзельнікі гульні, як настаўнікі, так і вучні атрымалі памятныя падарункі і сувеніры. Прэзентацыя  "21 лютага- Дзень роднай мовы" пазнаеміла прысутных з гісторыяй свята, яго асаблівасцямі. Вучні атрымалі магчымасць абмеркаваць сучасны стан роднай мовы, шляхі і перспектывы яе развіцця.

Разделы сайта